• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

На «Weekend у музеі» запрашаюць магілёўцаў

25.03.2021

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае магілёўцаў паўдзельнічаць у праекце «Weekend у музеі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як адзначылі арганізатары, госці атрымаюць вычарпальныя адказы на пытанні, якія тычацца сферы мастацтва, а таксама пазнаёмяцца з творчым жыццём Паўла Васільевіча Масленікава.

«Мы раскажам аб няпростых перыпетыях на шляху да высокага мастацтва, дапаможам зразумець шматграннасць асобы вядомага мастака, а таксама па-новаму зірнуць на знаёмыя беларускія абшары», – падкрэслілі суразмоўцы.

Папярэдні запіс і даведкі па тэлефоне: (80222) 62-24-25.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт