•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Новы рэзідэнт зарэгістраваны ў СЭЗ «Магілёў»

03.01.2022

Новы рэзідэнт – ТАА «Нор-Бел Пал» – зарэгістраваны ў свабоднай эканамічнай зоне «Магілёў». Як паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», гэта таварыства рэалізуе інвестыцыйны праект па стварэнні сучаснай вытворчасці беленай хіміка-тэрмамеханічнай масы (БХТММ). Яна выкарыстоўваецца ў якасці паўфабрыкату пры вытворчасці паперы і кардону і з’яўляецца экалагічнай альтэрнатывай сульфатнай беленай лісцянай цэлюлозе. БХТММ вырабляецца пераважна шляхам перапрацоўкі драўнянай дранкі з выкарыстаннем цяпла і механічнага драбнення.

Асноўны аб’ём прадукцыі «Нор-Бел Палп», адзначылі ў адміністрацыі СЭЗ, будзе пастаўляць на знешнія рынкі, што дазволіць пашырыць таварную структуру і павялічыць аб’ём экспарту Магілёўскай вобласці.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт