• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Пачаўся прыём заявак на конкурс «Містар Магілёў – 2021»

01.02.2021

Пачаўся прыём заявак на конкурс «Містар Магілёў – 2021», паведамілі ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.

Конкурс будзе праходзіць у два этапы. Адборачны тур адбудзецца 5 лютага, а фінал – 19 лютага.

«Удзельнікамі могуць стаць актыўныя маладыя людзі, якія пражываюць на тэрыторыі Магілёва і вобласці, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, рост – ад 170 да 185 см, – адзначылі арганізатары. – Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць з'яўляцца знешнія дадзеныя, артыстычнасць, творчыя здольнасці, уменне праявіць індывідуальнасць і харызму. У фінале сустрэнуцца сем канкурсантаў».

Заяўку для ўдзелу неабходна даслаць да 1 лютага ўключна на адрас: 212030, Магілёў, вул.Першамайская, 34 або на е-mail gckmog@mail.ru. Заяўку-анкету трэба суправадзіць партфоліа (не менш за 4-5 фатаграфій). Прымаюцца толькі якасна надрукаваныя фатаграфіі памерам 10 ? 15 см або ў электронным выглядзе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (0222) 42-93-38.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт