•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Патрыятычная акцыя «Гісторыя нашай Канстытуцыі» пройдзе ў Магілёўскай вобласці

15.03.2022

Патрыятычную акцыю «Гісторыя нашай Канстытуцыі» правядзе 15 сакавіка Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў старшыня грамадскай структуры Павел Жуйкоў.

У межах акцыі ў арганізацыях і на прадпрыемствах па ініцыятыве або пры ўдзеле першасных прафсаюзных арганізацый пройдуць сустрэчы, круглыя сталы і сходы работнікаў. На іх прадстаўнікі прафсаюза раскажуць пра гісторыю канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі. На прафсаюзных стэндах размесціцца інфармацыя, прысвечаная Дню Канстытуцыі. Акрамя таго, шэрагу маладых работнікаў у гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць прафсаюзныя білеты.

«У гэтае дзяржаўнае свята наш прафсаюз праводзіць па ўсёй вобласці патрыятычную акцыю «Гісторыя нашай Канстытуцыі», – адзначыў Павел Жуйкоў. – Асноўны закон – дакумент, які аб’ядноўвае ўсё наша грамадства. У яго аснове ляжаць найважнейшыя светапоглядныя базісы беларускага народа – гістарычная памяць, Традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці, а таксама фундаментальны пастулат нашага нацыянальнага характару, які заключаецца ў прынцыпе справядлівасці».

Патрыятычная акцыя возьме старт у ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна Магілёва, дзе старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза ўручыць маладым работнікам камунальнага прадпрыемства членскія білеты. Дарэчы, праект да Дня Канстытуцыі ўвайшоў у план мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Ён быў зацверджаны на пасяджэнні прэзідыума абласнога камітэта прафсаюза.

БЕЛТА