На днях у Магілёўскую вобласць прыедзе вакцына ад каранавіруса расійскай вытворчасці. Прывіваць у першую чаргу плануюць урачоў. Потым і іншых з групы рызыкі.
Вакцынацыя ад каранавіруса будзе добраахвотная і бясплатная. Прэпарат закупляюць з рэспубліканскага бюджэту. Гаворка пакуль не ідзе аб масавай вакцынацыі.