•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Слаўгарад рыхтуецца да абласнога свята «Дажынкі-2022»

15.09.2022

Горад Слаўгарад рыхтуецца стаць сёлета пляцоўкай абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022».

Раённы цэнтр перайначыцца. Глянец нададуць абноўленым вуліцам, дарогам, дамам. Зменіцца і будынак раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Ужо адрамантавалі дах, абнавілі фасад, правялі рамонт унутры будынка. Зараз ідзе замена вітражоў.

Пасля маштабнай рэканструкцыі прыме першых пацыентаў раённая бальніца і паліклініка.

– Кожная арганізацыя, у тым ліку і сельскія саветы дэпутатаў, рыхтуюць малыя архітэктурныя формы, і ўжо да канца верасня яны будуць упрыгожваць горад, – адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Слаўгарадскага райвыканкама Святлана Язерская.

mogilevnews.by