• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Бабруйскім раёне 26 чэрвеня адбудзецца ваенна-гістарычная рэканструкцыя

16.06.2022

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя Бабруйскай наступальнай аперацыі ў межах правядзення ваенна-патрыятычнага злёту «Бабруйскі кацёл» адбудзецца 26 чэрвеня.

Мерапрыемства прысвечана 78-годдзю вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы.

Гледачы змогуць наведаць аўтэнтычныя лагеры Чырвонай Арміі і Вермахта; паглядзець ваенна-гістарычную рэканструкцыю Бабруйскай наступальнай аперацыі. Акрамя таго, для гасцей і ўдзельнікаў злёту будуць працаваць інтэрактыўныя зоны і выязны гандаль.

Месца правядзення – 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаткава Сычкаўскага сельскага Савета.

Арганізатары мерапрыемства – Бабруйскі райвыканкам і ваенна-гістарычная ўстанова «Клуб баявой славы».

mogilev-region.gov.by