• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Бабруйску паспяхова развіваюць інваспорт

06.09.2021

Аддзяленне інваспорту па плаванні Бабруйскай СДЮШАР працуе ўжо два гады. Пад кіраўніцтвам трэнера Радзівона Сініцына ў шасці групах тут займаюцца 37 чалавек ва ўзросце ад 8 да 27 гадоў. Плаванне дапамагае рэабілітавацца пасля складаных аперацый і ўмацаваць здароўе людзям з абмежаванымі магчымасцямі, надае ім упэўненасць у сабе. Таксама тут важны і вынік: выхаванцы Радзівона Сініцына становяцца неаднаразовымі пераможцамі розных спаборніцтваў, у тым ліку чэмпіянатаў краіны па плаванні для інвалідаў з праблемамі апорна-рухальнага апарату і зроку.

БелТА