• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Беларусі на аздараўленні і рэабілітацыі ў лагеры "Дубровенка" знаходзяцца дзеці з Данбаса

16.05.2024

Дапамагчы аднавіць здароўе і падтрымаць у цяжкай сітуацыі. У Беларусі на аздараўленні і рэабілітацыі ў лагеры "Дубровенка" знаходзяцца дзеці з Данбаса. 10 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце 15-17 гадоў, шасцёра з іх пацярпелі ад мінна-выбуховых раненняў. Дзеці прыехалі да нас разам з роднымі. Акрамя медыцынскай дапамогі, вядома ж, культурна-забаўная праграма, экскурсіі, матывацыйныя сустрэчы. Усё для таго, каб яны хоць бы на гэты час забылі тыя жудасныя падзеі, якія разгортваюцца ў іх на радзіме.

Рэабілітацыйная праграма для гэтай групы дзяцей прадоўжыцца да 24 мая. Праект рэалізуецца фондам Аляксея Талая пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы.

tvr.by