• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Крычаве пройдзе фестываль-конкурс па вырабе глінянай цацкі

30.09.2022

VI Міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» стартуе 1 кастрычніка а 13:00 у парку Перамогі. Па традыцыі ён збярэ рамеснікаў з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі.

Конкурс па вырабе глінянай свістулькі, прабачце за таўталогію, – канёк «Крычаўскага канька». Мясцовыя майстры будуць знаёміць гасцей з традыцыяй такіх вырабаў і тонкасцямі рамяства: каб такая цацка загучала, трэба прыкласці нямала намаганняў.

– Ганчарамі, керамістамі гэты край славіцца здаўна, – удакладняе старшыня журы, народны майстар Вячаслаў Якавенка, з ініцыятывы якога ў свой час паўстала свята. – А нашай задачай было адрадзіць і захаваць старадаўні промысел.

Якавенка свістулькі-абярэгі з гліны лепіць ужо больш за 30 гадоў. А гліняных качачак, медзведзянятаў, кацянят на фестывалі будзе шмат – кожны зможа набыць сувенір для дома, для блізкіх. Як будзе і шмат выстаў, тэматычных падворкаў, музыкі.

Як удакладняюць арганізатары, фестываль-конкурс накіраваны на развіццё і папулярызацыю народнай фальклорнай культуры, паказ рознабаковых форм, відаў і жанраў народнага фальклору, абмен вопытам і развіццё сувязяў у сферы культуры паміж рэгіёнамі, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў.

СБ