•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Магілеве пройдзе прагляд мультфільмаў на беларускай мове

04.03.2021

Вітай беларускую мову ў сваім жыцці! Такі слоган абралi для свайго праекту вучні школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца».

Мэта праекта «Z-божжа» - папулярызацыя беларускай мовы і культуры ў побыце. Ён прызначаны прадэманстраваць, што наша родная мова – лёгкая і зразумелая, мілагучная і прывабная.

Дзякуючы прагляду мультфільмаў і дзеткі, і іх бацькі змогуць атрымаць займальныя ўрокі беларускай мовы.

Арганізатары праекту запрашаюць усіх (дзяцей, бацькоў, дарослых і падлеткаў) на цыкл-прагляд мульцікаў на беларускай мове «Мульт і Мова».

Першы прагляд мульціка «Рыбка Поньё» адбудзецца 7 сакавіка (субота) у 12.00 у тайм-кафэ «Неба» па адрасе: вул. Ленінская, 7.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі: https://forms.gle/CPB9JDw5SFE1UcPZ9

Усіх удзельнікаў чакае падарунак – невялічкі слоўнік па тэме. Таксама на сустрэчы гледачы змогуць праверыць сваю ўважлівасць, адказаўшы на некалькі пытянняў па фільме.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт