•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Уладзіслаў Шапоткін – першы кіроўца двухтысячнік у Магілёўскай вобласці

05.08.2022

Малады вадзіцель ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Уладзіслаў Шапоткін першым на Кіраўшчыне і ва ўсёй Магілёўскай вобласці перасягнуў мяжу ў 2 тыс. тон збожжа, перавезенага ад камбайнаў. Свой асабісты рэкорд Уладзіслаў устанавіў да вечара 4 жніўня.

Каб павіншаваць першага кіроўцу-двухтысячніка, на рассветаўскую ніву прыбылі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, а таксама прадстаўнікі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аляксей Рымша і старшыня райкама Віктар Ставер, дырэктар ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Аляксандр Багель.

Звяртаючыся да лідара жніва, Галіна Слабоднікава падкрэсліла, што такім высокім вынікам, добрасумленнай і адказнай працай Уладзіслаў уносіць важкі ўклад не толькі ў развіццё гаспадаркі, але і ў агульны дабрабыт Кіраўшчыны, стварэнне харчовай бяспекі вобласці і краіны ў цэлым.

Уладзіславу Шапоткіну падзякавалі за стараннасць і дысцыплінаванасць і пажадалі новых працоўных перамог.

kirovsk.by