Магілёў даўно заявіў пра сябе як рэгіён з вельмі высокай прафесійнай школай выканальніцкага майстэрства. Пра гэта сказала начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч падчас рэгіянальнага адбору да Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу" Віцебск", які прайшоў у Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.