• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка: новая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка

04.03.2022

Абноўленая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гісторыю суверэннай Беларусі ўпісана новая старонка - 27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, на якім абсалютная большасць грамадзян падтрымала прапанаваныя канстытуцыйныя папраўкі.

«А гэта значыць, што падзея ўвойдзе ў падручнікі як чарговая вяха развіцця суверэннай краіны. І вельмі сімвалічна, што абноўлены Асноўны закон уступіць у сілу 15 сакавіка - у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА