•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Лукашэнка: пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае

26.07.2022

Пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе па ўборачнай кампаніі.

«Пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае. Мы павінны забяспечыць насельніцтва прадуктамі харчавання, павялічыць нашы стабілізацыйныя фонды, гэта значыць, запасы на будучае. А таксама, як я гаварыў, маючы сёння добрыя цэны на прадукты харчавання, паправіць эканоміку сельскай гаспадаркі. Тым больш што ўсё для таго, каб дасягнуць гэтых мэт, у нас ёсць», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі вырашчаны добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, хоць цяперашняя гарачая пара прагназуецца няпростай з-за пэўных сюрпрызаў надвор'я.

«Таму ў кароткі прамежак часу неабходна кардынальна паскорыць усе працэсы з мэтай забяспечыць і якасную нарыхтоўку кармоў, і ўборку збожжа без страт, а таксама рыхтавацца да сяўбы азімых», - сказаў Прэзідэнт.

БЕЛТА