• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Партугальскія рэферы рассудзяць матч футбалістаў Швейцарыі і Беларусі

16.10.2023


Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць сёння чарговы адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 8-га тура кваліфікацыйнай групы I беларусы згуляюць у Санкт-Галене з камандай Швейцарыі. Гэту сустрэчу рассудзіць брыгада арбітраў з Партугаліі, якую ўзначаліць Жааў Пінэйру. У матчы першага круга цяперашняга адборачнага цыкла швейцарцы разграмілі беларускую дружыну з вялікім лікам 5:0. Акрамя таго, зборная Беларусі выйграла ў каманды Косава (2:1), разышлася мірам з футбалістамі Андоры (0:0) і Румыніі (0:0), а таксама прайграла ізраільцянам (1:2 і 0:1) і румынам (1:2). Таксама сёння румынская каманда прыме ў Бухарэсце андорцаў.

Сустрэча Косава - Ізраіль перанесена на больш позні тэрмін. Турнірнае становішча перад сённяшнімі гульнямі такое: Швейцарыя - 14 ачкоў (6 матчаў), Румынія - 13 (7), Ізраіль - 11 (6), Косава - 7 (7), Беларусь - 5 (7), Андора - 2 (7).

У фінальную стадыю кантынентальнага першынства, якая пройдзе летам 2024 года ў Германіі, трапяць непасрэдна па дзве лепшыя каманды з 10 адборачных груп. Яшчэ тры пуцёўкі ў фінал разыграюць 12 зборных па выніках выступленняў у Лізе нацый - 2022/23. Гаспадары Еўра-2024 футбалісты Германіі вызвалены ад кваліфікацыі.