• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Працоўныя пенсіі ў Беларусі павялічацца на 10% з 1 жніўня

25.07.2022

З 1 жніўня працоўныя пенсіі ў Беларусі павялічацца на 10%. Гэта прадугледжана указам № 250, які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У жніўні на выплату пенсій будзе накіравана Br1,4 млрд, з якіх Br122 млн. – дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем згодна з указам № 250. Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляецца 2,3 млн чалавек. Гэта ўжо другое павышэнне пенсій у бягучым годзе. Першае было ў сакавіку на 7%.

БЕЛТА