• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

"Разабраліся, знайшлі рашэнне". Качанава сустрэлася з калектывам упраўлення УП "Гроднакаапфутра"

12.12.2023


Якія змяненні чакаюць упраўленне па вытворчасці і рэалізацыі вырабаў з натуральнага футра УП "Гроднакаапфутра", расказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з працоўным калектывам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер нагадала аб сустрэчы, якая прайшла 24 лістапада з калектывам дызайн-цэнтра па пашыве вырабаў з натуральнага футра GNL гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза". А сёння ў першай палове дня ў працяг той сустрэчы ў Савеце Рэспублікі прайшла рабочая нарада.

На сустрэчы з працоўным калектывам Наталля Качанава расказала аб тым, з якой мэтай быў зроблены выезд на вытворчасць і якія рашэнні прыняты. "Мы разабраліся. Я сёння афіцыйна вам раскажу", - адзначыла спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі абазначыла, што на сёння "практычна вырашана пытанне аб тым, як цэх будзе функцыянаваць далей, гэта ўжо вызначана". Калектыў далучаны да УП "Гроднакаапфутра". "Гэта правільна, калі ёсць сыравінная база і ёсць вытворчасць, якая займаецца пашывам і рэалізацыяй прадукцыі з гэтай сыравіны, - заўважыла яна. - Мы будзем адсочваць (сітуацыю. - Заўвага БЕЛТА), будзе аказана дапамога".

"Другое пытанне - мы дамовіліся аб заработнай плаце. Раней адзначалася, што не было вырашана пытанне па інжынерна-тэхнічных работніках, але сёння далажылі, што і гэта пытанне закрыта, таму вы не хвалюйцеся. Мы будзем трымаць на кантролі. Зарплата ў вас павінна быць ужо іншая", - адзначыла спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі асобна спынілася на кадравай сітуацыі. "Пытанне, якое мяне хвалявала, - вядома, гэта кадры. За гэта больш за ўсё перажываю. Што б мы сёння ні прыдумалі, якую мадэрнізацыю ні праводзілі б, важны тыя людзі, якія займаюцца і праводзяць гэту работу", - сказала яна.

Таксама вырашана пытанне з пераездам вытворчасці ў сталіцу. Паводле слоў спікера, ужо знойдзена памяшканне. "Некаторыя прапаноўвалі вельмі хутка пераехаць, але мы падумалі, што трэба з перспектывай. Вас жа будзе не 17 чалавек. Гэта павінна быць паўнацэнная вытворчасць, дзе будуць працаваць 50, а можа, і больш спецыялістаў. Мы разлічваем, што вытворчасць будзе пашырацца", - сказала Наталля Качанава. І дадала, што на працягу першага квартала 2024 года будзе перавезена абсталяванне, а ўрад дапаможа з вырашэннем некаторых фінансавых пытанняў.

Спікер звярнула ўвагу на якасць вырабаў, а таксама адданасць работнікаў сваёй справе. "У вас выдатны, дружны калектыў. Захаваўся касцяк тых людзей, якія засталіся працаваць нават з невялікай заработнай платай. Мы вам удзячныя, што вы захавалі адданасць сваёй справе і свайму калектыву і абаранілі гэту вытворчасць. Шмат у чым гэта дзякуючы вам. У адваротным выпадку ўсё магло завяршыцца інакш", - заўважыла яна.