• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Рэспубліканскі конкурс маладзёжных праектаў БСЖ пройдзе ў Александрыі

22.07.2022

Рэспубліканскі конкурс маладзёжных праектаў «Дзявочы вянок міру» Беларускага саюза жанчын пройдзе ў аграгарадку Александрыя 23 ліпеня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама і старшыня абласной арганізацыі БСЖ Ала Галушка.

«На конкурсе будзе прадстаўлена 12 праектаў абласных і аб’яднаных арганізацый Беларускага саюза жанчын. Сярод іх будуць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны, а таксама МНС, пракуратуры, Міністэрства прамысловасці і іншыя. Усе яны прадставяць сацыяльна значныя праекты, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне моладзі, умацаванне інстытута сям’і і шлюбу, папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Гэта будуць праекты, якія раскажуць аб гісторыі нашай краіны, ролі жанчын у станаўленні і развіцці беларускай дзяржавы», – сказала Ала Галушка.

Прэзентаваць свае праекты ўдзельнікі конкурсу будуць у творчай манеры, выкарыстоўваючы сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі. Па словах арганізатараў, гэта будзе ярка і цікава. Ацэньваць ініцыятывы будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў, Федэрацыі прафсаюзаў, БРСМ і «Белай Русі».

Акрамя конкурснай часткі, для гасцей рыхтуюць насычаную праграму. Яны наведаюць школу ў Александрыі, дзе вучыўся Прэзідэнт, Трафімаву крыніцу, паглядзяць канцэртную праграму. Акрамя гэтага, удзельнікі мерапрыемства ўскладуць кветкі і вянкі да манумента «Журботная маці».

Завершыцца свята сімвалічным купальскім абрадам – жанчыны спусцяць на воды Дняпра вянкі. «Гэты абрад стане сувязным звяном паміж пакаленнямі беларускіх жанчын. Ён увасабляе павагу да нашых продкаў, гісторыі краіны, любоў да роднага краю», – падкрэсліла Ала Галушка.

БЕЛТА