•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Сяўба ранніх яравых завяршаецца ў Беларусі

27.04.2021

Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 98,6 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 26 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 726,9 тыс. га. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ранніх яравых завершана. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 97,7 працэнта плошчаў, а Віцебскай - на 76,5 працэнта. У гэтым годзе раннія яравыя будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну: работы ўжо праведзены на плошчы 27,2 тыс. га, або 54,8 працэнта плана. Цукровыя буракі пасеялі на 69,2 тыс. га (76,4 працэнта плана), бульбу - на 4,34 тыс. га (18,5 працэнта).

Яравую сяўбу ў гэтым годзе плануецца правесці амаль на 2,5 млн га. Яравыя культуры пасеяны ўжо на 1 млн га (43,6 працэнта плана).

БелТА