• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Узровень выкарыстання традыцыйных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў у Беларусі звыш 90 працэнтаў

06.06.2024

Узровень выкарыстання традыцыйных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў у Беларусі складае больш за 90 працэнтаў. Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.

У нашай краіне абавязак суб'ектаў гаспадарання па зборы адходаў і іх раздзяленні па відах замацаваны на заканадаўчым узроўні (артыкул 17 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб абыходжанні з адходамі"). Фізічныя асобы таксама абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх раздзяленне па відах, калі для гэтага створаны неабходныя ўмовы.

"Выкарыстанне адходаў у адносінах да іх абясшкоджвання або пахавання з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у галіне абыходжання з адходамі. Цяпер узровень выкарыстання адходаў вытворчасці без уліку буйнатанажных адходаў складае больш за 80 працэнтаў, а ўзровень выкарыстання традыцыйных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў (адходы паперы і кардону, шкла, пластмас, рызіназмяшчальных адходаў, уключаючы зношаныя шыны, адпрацаваныя маслы) - звыш 90 працэнтаў", - расказаў Сяргей Масляк.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ў 2023 годзе ўтварылася каля 50 млн т адходаў вытворчасці. Найбольшымі аб'ёмамі ўтварэння характарызуюцца менавіта буйнатанажныя адходы. Да іх належаць адходы, якія ўтвараюцца пры здачыбы і перапрацоўцы калійных руд, - галітавыя адходы, шламы галітавыя глініста-салявыя (31,94 млн т) і адходы хімічнай вытворчасці - адходы фосфагіпсу (733,58 тыс. т).

"Штогод у Беларусі ўтвараецца каля 4 млн т цвёрдых камунальных адходаў. Адным са шляхоў павелічэння колькасці выкарыстаных ЦКА з агульнай колькасці іх утварэння бачыцца ўдасканаленне сістэмы збору цвёрдых камунальных адходаў", - канстатаваў міністр.

БелТА