• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Вольга Шпілеўская – актывістам БСЖ: трэба быць лідарамі меркаванняў, якія павядуць за сабой

26.08.2022

Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская сустрэлася з актывам Магілёўскай вобласці. Прычыну візіту патлумачыла проста: аператыўна наведаць кожны раён яна фізічна не зможа, а пазнаёміцца з членамі грамадскага аб’яднання, давесці да іх сваё бачанне будучай працы і паставіць задачы новаму кіраўніку трэба.

Абмяркоўвалі колькасны і, галоўнае, якасны складнік сваіх радоў, хуткае ўвядзенне пластыкавых членскіх картак, распрацоўку значкоў з сімволікай БСЖ і многае іншае. Найбольшую ўвагу Вольга Аляксандраўна акцэнтавала на прадстаўленасці грамадскага аб’яднання ў сацыяльных сетках:

– Пакуль сітуацыя такая, што мы скідаем у свае групы ўсю наяўную інфармацыю, і ў гэтых патоках часам можна заблудзіцца. Трэба навесці парадак. Вы павінны вызначыць, на якой менавіта пляцоўцы вы можаце гучаць, і вылучыць чалавека, які будзе гэтым займацца. Зразумейце, калі вы правялі мерапрыемства і належным чынам не асвятлілі яго ў медыяпрасторы, лічыце, што правялі для сябе. Таксама папрашу наладзіць супрацоўніцтва з мясцовымі СМІ, каб голас жанчыны гучаў і ў раённай прэсе таксама. Асобнай рубрыкай, калонкай, меркаваннем нашых актывістаў. Пажадана выказвацца на злобу дня канкрэтнага раёна. Людзі павінны бачыць, што вы жывяце актуальнай позвай, суперажываць ім, што да вас можна звярнуцца з пытаннем ці праблемай. Быць медыйнай асобай цяжка, але неабходна. Мы жывём у такі час, які патрабуе ад кожнага выразнай грамадзянскай пазіцыі, сабранасці, рашучасці. Трэба быць лідарамі меркаванняў, якія павядуць за сабой.

Павесці за сабой, павялічыць колькасць «сябровак» амаль у дзесяць разоў за некалькі гадоў працы ўдалося старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Наталлі Кавалёвай.

– У штодзённай руціне «праца, дом, дзеці» Беларускі саюз жанчын стаў для мяне аддушынай, – кажа яна. – Гэта частка майго жыцця дазваляе мне самой расці над сабой, рэалізоўваць задуманае. Напрыклад, у межах Года гістарычнай памяці ажыццяўляем у раёне праект «Лічбавая зорка» – аблічбоўваем помнікі. Пачалі з маёй радзімы – Ленінскага сельскага савета, дзе на працягу дзевяці месяцаў стаяў фронт. Ёсць і іншыя праекты, так што запрашаем усіх!

Але данай сустрэчай мерапрыемствы ў Палацы культуры вобласці сёння не абмежаваліся. Там жа працавала серыя дыялогавых пляцовак, дзе кіраўнікі ўстаноў адукацыі, начальнікі структурных падраздзяленняў гар- і райвыканкамаў абмяркоўвалі «Актуальныя праблемы геапалітыкі», «Беларусь у геапалітычнай структуры сучаснага свету», «З чаго пачынаецца Радзіма – патрыятычнае выхаванне ў сям’і і школе».

СБ