• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе вынесены на грамадскае абмеркаванне

25.10.2022

Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» размешчаны на сайце «Прававы форум Беларусі».

«Грамадскае абмеркаванне будзе праводзіцца з 24 кастрычніка да 2 лістапада ўключна, – расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі. – Прапановы па змесце законапраекта можна ўнесці непасрэдна на прававым форуме. Арганізатары грамадскага абмеркавання іх абагульняюць і выкарыстоўваюць пры далейшай дапрацоўцы законапраекта».

Згодна з праектам закона Усебеларускі народны сход з’яўляецца найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

Арганізатар грамадскага абмеркавання – Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Акрамя таго, сёння ж вынесены на грамадскае абмеркаванне і праект закона «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Арганізатар грамадскага абмеркавання – Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

Свае заўвагі і прапановы па двух законапраектах можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі.

БЕЛТА