Магілёўскі раён - адзін з буйных сельскіх раёнаў Магілёўшчыны, знаходзіцца ў самым цэнтры Магілёўскай вобласці, мяжуе з Бялыніцкім, Быхаўскім, Дрыбінскім, Шклоўскім, Чавускім раёнамі.
Як адміністрацыйная адзінка, утвораны 17 ліпеня 1924 г. (у 2014 годзе раёну - 90 гадоў), у складзе Магілёўскай вобласці з 15 студзеня 1938 года. Плошча раёна 1895,4 кв. км.
Структура населеных месцаў Магілёўскага раёна: 276 сельскіх населеных пунктаў, аб'яднаных у 15 сельскіх Саветаў, 17 аграгарадкоў.
На тэрыторыі раёна пражывае 40,6 тыс. чалавек, з іх працаздольнага насельніцтва - 22,6 тыс. чалавек.
Сярод сельскіх населеных пунктаў пераважаюць малыя населеныя пункты з колькасцю насельніцтва да 100 чалавек, што складае 73%. У аграгарадках раёна пражывае насельніцтва 43% ад агульнай колькасці насельніцтва раёна.
Магілёўскі раён з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Магілёўскай вобласці. На долю раёна прыпадае 18,8% вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці.
Спецыялізацыя раёна – мяса-малочная вытворчасць з развітай збожжавых гаспадаркай і апрацоўкай кармавых культур, агародніцтва.
У аграпрамысловы комплекс раёна ўваходзіць 17 сельскагаспадарчых арганізацый, 56 фермерскіх гаспадарак.