• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Прывітанне

Прывітанне

Паважаныя госці, землякі!

Мы рады вітаць вас на афіцыйным сайце Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта!

Ёсць на зямлі шмат гарадоў і вёсак са старадаўняй гісторыяй, больш буйныя і вядомыя. Але мы жывем тут, у маляўнічых месцах Магілёўшчыны - Магілёўскім раёне.

Гісторыя нашага раёна мае глыбокія карані і вялікія традыцыі, якія прыўносяць у нашы справы элементы адказнасці, як перад нашымі продкамі, так і перад тымі, хто жыве зараз. Магілёўская зямля - край баявой і працоўнай славы, сталых гістарычных, духоўных і культурных традыцый, у якіх гераізм мінулага непарыўна звязаны з патрыятызмам сучаснасці.

Магілёўшчына захоўвае нямала сведчанняў доблесці і мужнасці нашых продкаў, памяць аб якіх захавана ў камені і граніце. Прыязджаючы ў Магілёўскі раён, у кожнага з'яўляецца магчымасць наведаць усім вядомыя месцы: мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, помнік гісторыі і архітэктуры - капліцу ў в. Салтанаўка ў памяць аб падзеях вайны 1812 года, цудатворную Палыкавіцкую крыніцу і іншыя.

Жыхары Магілёўскага раёна праславіліся не толькі ў ратных подзвігах, але і ў мірнай працы. Найвялікшая каштоўнасць - гэта нашы людзі. Людзі з іх памкненнямі і жаданнямі, з іх натхнёнай працай. Наш раён па праве ганарыцца сваімі землякамі, якія дасягнулі вышынь у разнастайных сферах дзейнасці. Сярод іх хлебаробы і жывёлаводы, работнікі адукацыі і культуры, будаўнікі і работнікі сферы абслугоўвання, навукоўцы і паэты, спартсмены і грамадскія дзеячы, дзякуючы працы якіх наш раён з кожным годам становіцца ўсё больш прыгожым і ўтульным.

Усе нашы намеры - жыць у прыгожым сучасным свеце, у шчасці і дабрабыце. А гэта значыць, што нас аб'ядноўвае агульная мэта: вялікае мінулае - моцнае сёння - імклівае заўтра. Сёння мы працуем на будучыню. З шанаваннем ставімся да захавання сваёй нацыянальнай спадчыны, годна ствараем надзейны сацыяльна-эканамічны і духоўна-маральны патэнцыял свайго непаўторнага роднага краю.

Наш раён з’яуляецца рэгіёнам, дзе стабільна і дынамічна развіваецца сучасная сельскагаспадарчая вытворчасць, прамысловасць і сацыяльна-культурная сфера, які ўносіць дастойны ўклад у эканоміку Магілёўскай вобласці.

На долю Магілёўскага раёна прыпадае амаль 25 % вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці. У раёне маюцца ўсе ўмовы для развіцця прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай дзейнасці, адкрыцця новых вытворчасцяў.

Наша мэта - далейшае нарошчванне вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі, пашырэнне старых і пошук новых рынкаў збыту разнастайных тавараў, паляпшэнне сацыяльнага дабрабыту свайго насельніцтва, павышэнне задавальнення яго патрэбаў у ахове здароўя, адукацыі, культуры, спорце, у падтрымцы маламаёмных слаёў насельніцтва і моладзі.

Сардэчна запрашаем да нас на Магілёўскую зямлю, якая здзівіць вас сваёй жыццярадаснасцю і непаўторнасцю.

Мы будзем шчыра рады новым сябрам і дзелавым партнёрам!

З павагай, старшыня Магілёўскага раённага
выканаўчага камітэта Алег Іванавіч Чыкіда